Удзельнкі аб’яднання па інтарэсах «Юныя экскурсаводы» Драчкаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі экскурсію «Музей у чамадане. Лён, лянок , ляночак». Рабяты расказалі пра працэс вырошчвання і апрацоўкі лёну, пра льняныя вырабы і традыцыі беларусаў. Гучалі вершы, загадкі, песні. Вучні качалі рушнікі, спявалі песні пра лен, а потым усе разам танцавалі пад песню «Ох, і сеяла Ульяніца лянок»